Паслухай, восень,
Не магу я знайсці
Тых сіл у душы,
Каб пражыць гэты час
Самотнай музыкі дажджа, снягоў,
Забытых часам цяжкіх сноў
У царстве мёртвых мар,
І ветра дзікага, і хмар
У небе свінцовым маланкі!..
Як жа ў грудзях цяжка!
Не магу я пражыць
Гэтай восені ў душы,
Адзінокай душы...