Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восень гордая, ды тое не грэх...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Восень гордая, ды тое не грэх.
Горды я -- вось што загана.
Я курлыканне чую -
быццам мне
смех
адрасаваны.

Па маіх пуцявінах сыну крочыць далей.
Выспацца б мне, каб пайсці за ім следам.
Будзе мой дом
у элітным
святле -
андрамедавым.

Хто другіх не любіў, таго слава міне -
гэтак гордасць сваю крыўдзіць я мушу.
Злістападзіцца восень,
прыйдзе зноў
да мяне
Папялушкай.



Прыгожа, узнёсла, толькі вось

Прыгожа, узнёсла, толькі вось "выспацца б мне" ... такое зямное і для мяне набалелае.