Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восень ідзе па палетках

Сярэдняя: 4.2 (22 галасоў)

Восень прыйшла ў Беларусь,
У родныя нашы абшары,
Птушак чароды нясуць
Лета скрозь шэрыя хмары.
Вецер над пушчамі вые,
Лісце люляе ў імгле,
Стогнуць дубы векавыя,
Мараць аб леце у сне.
Восень ахутала зноўку
Кроны іх яркай барвой,
Што ападзе нетаропка
Перад сцюдзёнай зімой.
Сад апранула ў чырвань,
Спелых рабінак пажар
Будзе ўпрыгожваць зімовы,
Белы азяблы абшар,
Восень ідзе нетаропка,
Піша адвечны раман,
Скутала кветак бярэмы
Ў шэры крамяны туман...