Восені скрыпкі
Нудна галосяць
Доўга, працяжна,
Літасці просяць:
Выюць, скуголюць,
У сэрца трапляюць,
Плачам катуюць,
Болем праймаюць.
Мярцвяна бялею.
Мелодыя льецца
Цягучая, сумная
Змейкай уецца –
Жалем і смуткам
Дыханне сцягнула.
Час мой надыйдзе –
Усплыве што мінула –
Слезы пакоцяцца
Як развітанне.
З восеньскім ветрам
Пайду на спатканне.
Падхопіць, віхурай
Закруціць мяне,
Лісточкам змярцвелым
Пакіне ў траве.
Поль Вэрлен
Пераклад на родную мову зроблены 14.11.2011г.
Цудоўна.
Цудоўна.