Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восеньскі сум

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

На крылах сівых, з павуціння,
Восень-мастачка па свету вандруе.
Прыйдзе - халодным подыхам рэкі студзіць,
Стомленую маці-зямлю, людскія галовы цалуе.

Сонейка цеплае, сумна-ласкавае
Свеціць ціха і ясна, бы матчына ўсмешка, ўгары...
Дажджы ўчора па-восеньску доўга праплакалі,
Люстранымі кавалкамі неба прыбраўшы двары.

...Прамяні змяркання чырвона-рабінавыя,
Гаркаваты палынавы пах...
Плешчуцца дрэвы адразу і ў возеры,
І ў небе, абвітых смугой аблаках...

Гэтым нясцерпным агнем рабінавым
Чуллівую душу да слёз апякло...
Журботным стогнам жураўліным развітаўшыся,
Раніцай лета ізноў у нябачную даль адышло...