Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Воцлаў (What’s love)

Сярэдняя: 2.3 (4 галасоў)
Усе кажуць: хутка забуду, Што зноўку закіну я вуду Яшчэ на каго-небудзь з хлопцаў. Не вер! Бо кахаю я, Вацлаў! Быць разам – усе намаганні – Пакінулі толькі пытанні. Раз’едземся па краях розных, У ліку тавараў няўвозных Дзіцячае наша каханне. І вось прыйшоў час развітання. Да сустрэчы, да сустрэчы! Крані рукой мяне за плечы! Паабяцай: доўгія ночы Ты будзеш помніць мае вочы І наш апошні пацалунак, Крыху падобны на ратунак. І не кажы : “Бывай навекі!” Мы разышліся, як дзве рэкі. А мне не патрэбны дакоры. Чытала я гэтыя творы Псіхолагаў-спецыялістаў, Слупочкі газет публіцыстаў. І маці мне кажа: забуду Імя тваё, іншых набуду. Не вер! Бо заву я – каханы, І лепшы, і любы, выбраны. Мяне ты завеш нібы кветку, Якія дарыў мне ўлетку. Arisara Karbdecho