Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лілі Зайчы

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

15.30
Чакаю…Хвіліну!
Мінула гадзіна.
16.30
Чакаю…Ды дзе ты?
Я сонцам сагрэты.
Зімою.
Сумую. Не йдзеш.
Чаму з сэрца гоніш
І раптам завеш?
Чаму я гатовы
На твае ўмовы?
Заплюшчыў бы вочы
І крочыў бы, крочыў…
І як лялька-вуду –
То я – ды маўчу.
Сказаў бы: не буду!
Але не хачу.
Чакаю…
Трываю…
Кахаю…



Сярэдняя: 2.8 (5 галасоў)

Усе кажуць: хутка забуду,
Што зноўку закіну я вуду
Яшчэ на каго-небудзь з хлопцаў.
Не вер! Бо кахаю я, Вацлаў!
Быць разам – усе намаганні –
Пакінулі толькі пытанні.
Раз’едземся па краях розных,
У ліку тавараў няўвозных
Дзіцячае наша каханне.
І вось прыйшоў час развітання.

Да сустрэчы, да сустрэчы!
Крані рукой мяне за плечы!
Паабяцай: доўгія ночы
Ты будзеш помніць мае вочы
І наш апошні пацалунак,
Крыху падобны на ратунак.
І не кажы : “Бывай навекі!”
Мы разышліся, як дзве рэкі.

А мне не патрэбны дакоры.
Чытала я гэтыя творы
Псіхолагаў-спецыялістаў,
Слупочкі газет публіцыстаў.
І маці мне кажа: забуду
Імя тваё, іншых набуду.
Не вер! Бо заву я – каханы,
І лепшы, і любы, выбраны.
Мяне ты завеш нібы кветку,
Якія дарыў мне ўлетку.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ты пакінь пацалунак свой мне
і павер, што ніхто не скрадзе.
Наш ланцуг – гэта тонкая ніць
Нам адно аднаго не зманіць.
Хто не чуў, хай не ведае той,
Што ты мой прадсмяротны напой,
Калі сон з неба кінeцца прэч.
Болей хто з нас чакае сустрэч?
Можа ты, а калі гэта я ..?
Ненавіджу я слова гульня,
Калі лічаш, што толькі твая.
Накануй мне другое імя.
Я ж убачу агонь тваіх воч,
Калі з плеч шаль апусціць свой ноч,
і бліжэй свежы вецер начны.
і каханне ў расе не тапчы,
Калі сонца нас знойдзе ў сне,
Шэптам нешта скажу я табе…