Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВУНЬ ТАМ, ЗА ЛЕСАМ...

Сярэдняя: 5 (157 галасоў)
Вунь там, за лесам, была вёска, Гадоў пятнаццаць, як няма. Сцяжынак вузкія палоскі, Сады, падмуркі, цішыня. Ляцяць у вырай птушкі цяжка, іх гоніць подыхам зіма. Над вёскаю ляцяць паважна, Над тым, чаго ўжо няма. Пад хмарным небам aдгалоскі, Зноў на чужбіну да вясны. Вунь там, за лесам, была вёска, Цяпер чакаюць толькі сны. Kids Footwear Online


A чаму гэты твор бы не

A чаму гэты твор бы не надрукаваны ? Сорамна калi Адмiну не патрэбна

БЕЛЫ БЕРАГ-ЧЫСТЫ БЕРАГ
Адаму Рагауцу з вескi Белы Бераг

Цяжка у весцы без хазяйкi,
Печ адна,няма каровы.
Крапiва па усей дзялянцы,
Хлеу разобраны на дровы.

Ля вярбы дзiравы човен
I людзей у вакно не бачна.
Трошачкi iмшыць сталевым,
Радыяцыi фон значны.

Адзiноцтва з таго веку,
Cмак металу,кроу на вуснах.
Нагарода-боль за рэчку
З весак згнала беларусау.

Дзед адзiн вунь дажывае
I не пойдзе ен нiкуды.
Свой апошнi час чакае,
Пяе песнi,верыць у цуды.

25.01.2013 Сяргей Брандт

Не хазяйкі - гаспадыні.Плюс

Не хазяйкі - гаспадыні.Плюс іншыя памылкі...