Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вялікдзень

Сярэдняя: 4.6 (8 галасоў)
Дзень велікодны. З самагоннай, Уяўнай злосцю галасоў Мужчыны вешалі “пагоны” Адзін адному да тузоў. А аднаногі, Захмялелы Аднавяскоўцаў прыпыняў, Гаворкі прагнучы. Мялела Вачэй самотных глыбіня. Адзіны сведка — Кот куртаты Сачыў з цікаўнасцю ката, Як чалавек На пальцах даты Жыцця пражытага гартаў. І, як у куфаль Мутнай брагі, Упала крыўда З п’яных губ: — Мне ў еты самы дзень... Пад Прагай Засукаваціла нагу...Mercurial Superfly CR7 High


Апошні дзень – вялікі

Апошні дзень – вялікі дзень!
Усім,усім. Крамя калекі...
Занадта чорны яго цень,
Яму адному, і на векі...

Каб не было яго зусім!
Куды б та Прага падзявалась?
Хай не застаўся б і жывым!
А кот бліжэй прысеў, счакаўшысь.

Прабачце, вершам падобны твор

Прабачце, вершам падобны твор назваць цяжка. Вам неабходна лепш вывучаць беларускую мову, імкнуцца дасканала валодаць словам.