Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вялес

Сярэдняя: 4.6 (28 галасоў)

Прывітае цудоўны лес,
Водар хвойны дае натхненне,
Гаспадар тут стары Вялес,
Дух захоплівае імгненне.
Зверы ўсе для яго - сябры,
Клапаціцца ён а жывёлах,
І народныя песняры
Праслаўляюць яго па сёлах.
Даў паэтам Вялес свой дар,
Мудрасць даў вяшчунам цямлівым.
І шануе яго дудар,
Ды іграе дуда пачціва.



Душэўна. Дарэчы, Вялес - не

Душэўна. Дарэчы, Вялес - не толькі ахоўнік гаспадаркі і жывёл, але і апякун мастацтваў. Увогуле, міфалогія - рэч сур'ёзная, таму варта чытаць адмысловыя даведнікі, а не лезці адразу ў пошуках значэння ў Вікіпедыю, як некаторыя лянівыя невукі.

Як раз гэтаму апошнія радкі і

Як раз гэтаму апошнія радкі і прысвечаныя.

Калі ласка адкажыце хто такі

Калі ласка адкажыце хто такі Вялес?
Пасля такога верша вельмі зацікава.

ВЁЛЕС (ВОЛОС)- у славянскай

ВЁЛЕС (ВОЛОС)- у славянскай міфалогіі "скотій бог",заступнік хатніх жывёлін.
ВЁЛЕС лічыўся богам "усёй Русі", а ПЯРУН - богам княжацкай дружыны.

Дзякуй. Але, Алег, Я і Ё ў

Дзякуй.
Але, Алег, Я і Ё ў беларускай мове зусім розныя значэнні маюць, праўда?
Не спяшайся з адказам.

Вялес - ахоўнік жывёліны, як

Вялес - ахоўнік жывёліны, як хатняй, так і дзікай, заступнік творчых людзей (паводле "Слова пра паход Ігаравы" Баян - Вялеса ўнук), бог багацця (дамовы старажытнарускіх князёў з Візантыяй).
Лічыцца, што ён таксама правадыр на той свет.
Вельмі падобны на Вялеса балцкі Вяльнас.

Ну, а з 1993 існуе штогадовая літаратурная прэмія "Гліняны Вялес". У 2010 яе атрымаў Уладзімір Някляеў.

Дзякуй Вам. І сапраўды назвай

Дзякуй Вам.
І сапраўды назвай шмат сказана Вя(супраціў)леса.:)
Ну а пра паэтаў, дык яны ўсяму вераць і вершаць, таму і ВЯкаюць.)))
Яшчэ раз дзякуй, бо гэтага не ведаў.