Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зміцер Крэчат

Сярэдняя: 4.4 (35 галасоў)

Выйдзем на Маслёну
Да Дняпра вялікага,
Разам з ім абудзім
Мы мядзведзя дзікага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Маслёну з божымі сынамі.

Выйдзем на Купалле
Да Дняпра магутнага,
Кінем ў яго воды
Мы Купалу цуднага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Купалле з божымі сынамі.

Выйдзем на Багач мы
Да Дняпра шырокага,
І насыпем збожжа
Ў гонар Жытня строгага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Багач ты з божымі сынамі.

Выйдзем на Каляды
Да Дняпра глыбокага,
Прынясем ў ахвяру
Мы казла двухрогага.
Бацька Дняпро, чаму ж ты нявясёлы?
Паглядзі на нашы гарады і сёлы.
Бацька Дняпро, весяліся з намі,
І святкуй Каляды з божымі сынамі.



Сярэдняя: 4.4 (35 галасоў)

Я мову асядлаў, я вершнік.
Ня дзіду я трымаю - пер'е,
Дзе скокнуў - там пакінуў вершы,
Радзімы склад нясу цяпер я.
Алюр мой - верш, санет, паэма,
Пісаць люблю - знайшлась бы тэма,
Для адраджэння мовы верш
Выкарыстоўваю найперш.
І мілагучнасць роднай мовы
Адчуе кожны беларус,
Спазнае ён па волі Муз
Чароўнае, жывое слова.
Нясі мяне, мой моўны конь,
Праз таямніцы слоў агонь.



Сярэдняя: 4.6 (28 галасоў)

Прывітае цудоўны лес,
Водар хвойны дае натхненне,
Гаспадар тут стары Вялес,
Дух захоплівае імгненне.
Зверы ўсе для яго - сябры,
Клапаціцца ён а жывёлах,
І народныя песняры
Праслаўляюць яго па сёлах.
Даў паэтам Вялес свой дар,
Мудрасць даў вяшчунам цямлівым.
І шануе яго дудар,
Ды іграе дуда пачціва.



Сярэдняя: 4.9 (14 галасоў)

Так!
Так!
Квітней,
Радзіма,
Пад цёплым сонцам,
Што нас грэе праз ваконца.
Яго святло падтрымку дае нам кожны дзень,
Прамень яскравы ў непагадзь рассеіць нават можа хоць самы чорны цень.
О, сонца вечнае, нішто ня зможа загасіць святло тваё ніколі! І месяц яркасцю тваёй свяціцца ноччу.
Мы ведаем таемныя імёны ўсіх стыхій. О, сонца, цар нябесны, Дажбог, ты дорыш нам жыццё, цяплыню, ласку, багацце колераў! Дажбог Трысветлы, мы цябе заўжды шануем, ойча.