Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВЯРТАННЕ

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Глынала ноч дамоў агні,
Апошні змоўк сабачы брэх.
І толькі поўня з вышыні
Халодны бляск ліла на снег.

Як здань ў начы, сярод зімы
Стаяў самотны чалавек .
І ў чорны свет глухі, нямы
Глядзеў з-пад з’інелых павек.

Нямала пройдзена дарог.
Пражытых дзён цяжкі ўжо мех.--
Ды дзе б не быў, забыць не змог
Зямлю бацькоў,
і гэты снег.

І гэты луг, дзе пад вярбою
З дыравай стрэхай, без вакон,
Прыбіты снегам і журбою
Старэнькі хутар быў відзён.

Аб чым маўчаў пад гэтым небам?
А можа ўспомнілася тут,--
Як пахла ў хаце цёплым хлебам.
Жыццё, без гора і пакут.

Бо ў той хацінцы, хоць і цеснай,
(Чаго цяпер сабе маніць?),
Жыла любоў, быў рай нябесны.
А зараз цемра аж звініць.

--Табе прынёс, зямля, пашану.
К табе вярнуўся блудны сын.
Гаіць душы глухія раны
Блакітам зор і азярын.

Каб у сваёй, як пух зямельцы ,
Ля родных хвояў,
і імён,
Як прыйдзе час навечна легчы--
Каб быў той луг дзе рос відзён.



Берет за душу.Успехов в

Берет за душу.Успехов в будущем.

Дзякуй, Ірынка.

Дзякуй, Ірынка.