Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясна завітала!

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Вясна завітала!
*************************************
Вясна завітала ў кожны куточак,
Аблашчыла сонейкам кожны радочак,
Халодныя дахі і дрэваў галінкі,
Знямелую рэчку, гадзіны, хвілінкі.

І неба зрабілася чыстым адразу,
Блакітна-празрыстымі сталі ўсе сказы,
І птушкі спяваюць у кожным слупочку,
Даўжэйшым стаў дзень, карацейшаю ночка.

Учора варона што моцы крычала:
- Вясна завітала! Вясна завітала!
І кожнае сэрцайка песціць надзею -
Вясна толькі добрае, светлае сее.

Сады прыбярэ і абудзіць палеткі,
Пацешыць жанчыну святочнаю кветкай.
І я гэты верш нездарма напісала,
Хай свецяцца вочы -
вясна завітала!
1.03 - 2015г.