Выкладзем Сцяг свой з цеглы
і аніхто не паруша.
Воляй запалім сэрцы,
чыстым імкненнем-душы.
Як ваўкалакі ноччу
выйдзем на паляванне
і са шляху ня збочым-
дзёрскія здзейснім пляны!
З мовай у крыві пакінем
дзеткам агіду рабства
і за жыццё Краіны
прагу свайго змагарства.