Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Выпісаў

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)
У кабінет, перад нарадай, К дырэктару пастукаў дзед: -Прыйшоў да вас я за парадай – Машыну ўзяць каб у абед. Травы прывезці трэба з луга, А воз няспраўны – хоць крычы… Дырэктар: “З гэтым зараз туга, Але ў абед, як ўначы – Машыны будуць усё роўна Стаяць без справы. Можна даць! У бугалтэрыі, галоўна, Вам трэба выпіску ўзяць”. Дзед выпісаў машыну, потым З канторы выйшаў пакурыць… Стаяць шафёры каля плоту – Пачалі галаву дурыць. Ды так старанна – твары ззялі: -Машыну выпісаў? Дарма… Квітанцыю ў дзеда ўзялі: -А пра шафёра тут няма! Нагналі страху на старога: -Ды як ты будзеш кіраваць? Не маеш праў! А з гэтым строга! Чуць што – а як рамантаваць?! Ідзі к дырэктару, прасіся! Мо і паслухае цябе. З машынай гора наясіся І жонка дома задзяўбе. На чым ты ездзіў – ровар з гумай І то, мо, на адной назе?! Машына, то ж не конь – падумай, Яна сама не павязе. Канца нарады дачакаўся, Дзед ўсунуў ў дзверы галаву: -Прабач, дырэктарка – прызнаўся - На ёй мне цяжка па траву… І рулявое моцна грае, І нешта задні мост пяе… Хоць шчэ машына не старая, Сказалі хлопцы пра яе: Траіць матор, скрыпяць калёсы, Не свецяць нейкія агні… У возе каб былі атосы – Дальбог, павёз бы на кані! Мяне, дырэктарка, паслухай! Няма правоў… Ды ўжо стары… Каб маладзейшы, ды “пад мухай” Мо й ссунуўся б з якой гары. Нарэшце ставіць ён адзнаку: -З матора нешта там цячэ… Машыну выпісалі – дзякуй! Шафёра б выпісаць яшчэ… Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец,Валожынскі раён) Air Jordan I 1 Shoes