Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я БАЧЫЎ СОН

Сярэдняя: 5 (196 галасоў)

Я бачыў сон,
Дзе біла ў дах маланка,
Дзе вецер рваў шчарнеўшы дах.
Дзе ноч дзялілі светам на кавалкі,
Хаваючы у цемры першабытны жах.
Я бачыў сон,
Дзе на начным жытнёвым полі,
Дзe не трымцела потная далонь.
Дзe сон такі не ўбачу я ніколі,
Хадзіў адзін у жыце спелым конь.
Я бачыў сон,
Дзе шлях ляжыць у аблокі,
Дзе зоркі душамі ляцяць з нябёс.
Дзе голас матухны, як вір глыбокі,
і я прачнуўся ад дзіцячых цёплых слёз.



Добра, калі такія сны

Добра, калі такія сны памятаюць. Значыцца яны ўнікальныя.
Але, прабачце мяне ўжо за шчырасць, па настрою атрымліваецца, што аўтар яшчэ канчаткова не прачнуўся. Яшчэ не адчувае сябе дастаткова дарослым.)
Прачнііся, Сяргей. Ну хоць бы каго-небудзь крытыкануў з тутэйшых, ці што)))

А калі сур'ёзна занадта тут скучкаваныя аўтары па дробных кучках-парах лаббіруемага-лаббіста.
Таму і адчувае сябе тут большасць, як у Вашым сне, - у маланках, цемры, ветры зрываючым дах.
Боскага мала - агульнага,
або агульнапрымальнага...