Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я кахаю цябе

Сярэдняя: 3.3 (9 галасоў)

Я губляю цябе ў недарэчнасці фразаў,
Я губляю цябе ў абыякавым нечым.
Паміж намі каханне - як-быццам зараза:
Мы кахаем адзін аднаго, нібы лечым.

Я знаходжу цябе ў мімалётным і ўяўным,
Я знаходжу цябе на паветрана-белым.
Снег кладзецца прасцінай і подыхам плаўным
Ты бянтэжыш мяне па-дзіцячы, нясмела.

Я кахаю цябе бескарысліва, светла,
Я кахаю цябе, так адкрыта і чыста.
Адчыні свае створкі і дай мне паветра,
Адкажы пачуццём узаемным, празрыстым.

22.02.2013



Слаба. Да таго ж параўноўваць

Слаба. Да таго ж параўноўваць каханне з заразай можа толькі насамрэч хворы чалавек.

А как же тогда

А как же тогда С.Есенин?Который сравнивал любовь,не только с заразой,но и с чумой.У которого по всему миру миллионы почитателей.Я не думаю,что они согласны с вашим мнением,что он был больным человеком.

Дрэнна разумееш Мову,"госць"!

Дрэнна разумееш Мову,"госць"! Бо ў гэтым катэкце "зараза" - не абражанне, а медыцынскі тэрмін, хвароба,якую чалавек "падхапіў" ад іншага чалавека,
ці ад Амура... А ты "ляп-цяп". Напішы сам,што-небудзь,ды й ганарыся.

Ой, дзядзька, здымі лепш

Ой, дзядзька, здымі лепш напругу ў сваёй галаве. Мову я ведаю выдатна і не табе мяне вучыць. А што "зараза" - цалкам не паэтычны выраз, гэта відавочна, нават да доктара не хадзі. Ну калі, канешне, зараза ад любошчаў - тады іншая справа. Але пахне ў такім выпадку не паэзіяй, а нечым іншым...

Мне піша нейкая “зараза”, што

Мне піша нейкая “зараза”, што Мову ведае, таму
усім астатнім ён – “Указа”, якое слова як пісаць каму.
Во,лацьві-лацьві-лацьві! Бо я – сярмяжачны, ў лапцях…
Вучылі Мове матка з бацькам, а, бачыш ты, зусім ня так…
На Мове размаўляў з дзяцінцтва, і, нават, вершыкі крапаў…
Зусім “лапцюжнік” распусціўся, і, мабыць бы, зусім прапаў,
калі б не аб’явілась З’ява – з краёў замежных, так і піша –“госць”.
І кажа нам, што мова ў нас каравая… А можа Мова яму - ў глотцы косць?
Ня ведаю, дзе ходзіш ты, чым дышаш… Што робіш сам… Ты – невядомы, дзе ж цябе шукаць?…
Дык можа сам палепшы Верш напішаш, замест таго, каб “снобна” папракаць?

Ну,аніяк, "зараза-мадэратар"

Ну,аніяк, "зараза-мадэратар" не пушчае Адказ мой, рэжа ды кромсае...
Зноў жа добра,што ёсць у нас “знатакі”, вучоныя людзі... мову вывучаюць... А я на ёй толькі і магу што размаўляць, ці пісаць.

Чытаю, саромеюсь, во, вучоныя

Чытаю, саромеюсь, во, вучоныя людзи... мову вывучаюць... А я ёй тольки и магу што размащляць, ци писаць...

Аж тройчы накрэмзаў і ўсё -

Аж тройчы накрэмзаў і ўсё - міма касы.
У пенсіянера, відаць, зашмат часу...

А у пэнсіянэраў хапае Часу -

А у пэнсіянэраў хапае Часу - бо далей толькі Сьмерць. А вось адкуль Час у цябе,калі ты не засл(р)анец з вор(г)а(на)ў? Таму,мабыць, зарпляту адпрацовываеш. Бо,калі б Справамі займаўся,дык дурасцямі не маяўся,бяздарнасць нікчэмная.

Так, Смерць цябе не абміне, а

Так, Смерць цябе не абміне, а разам з тым - забвенне,
бо ты няздатны штосьці добрае пакінуць пакаленню,
умееш толькі ў Сеціве сядзець да ачмурэння
і слоў агідных сеяць тут насенне.

Бывай, маразматычны небарака!
Даволі тут брахаць. Каціся ў сраку!

p.s. Шэдэўр сучбелліту, ці ж не так?

Калісь ійшоў па справе я… Ў

Калісь ійшоў па справе я…
Ў дзяцінцтве…
Ці-то ў сяльмаг…
Ці, маць кудысь мяне даслала…
Ды перакрыла шлях мне
нейкая аблезлая дварняга…
Куснуць хацела б…
Прыгай, рві штаніну !
Дык не… сліна у пыл ляціць…
І гаўкае, і скача, збоку,
каб толькі ад мяне падАлей…

І з той часіны
мноства “шавак” сустракаў,
па справе ідучы,
ці у гаворцы з добрым чалавекам…
Загадкава…
Вядома ж іх не Бог жа нарадзіў…
Ды і сабак люблю я…
А “шаўкі”… ад каго?
Калі і не ад Бога…
І не ад сабакі…

Алег, гэта мой брэнд "Франак

Алег, гэта мой брэнд "Франак Нырка". Не наглей.

Не бядуй,Франак,ці я не

Не бядуй,Франак,ці я не бачу,што гэта не ты,мой таленавіты Сябра,а нейкае Нішто з
"шуркаюгенда", стварэнне,якіх шмат панасеяў "барэц з народам",каб неслі смуту і раздор,каб зьнічтожвць Мову нашу. Бо яны ж усе... ну,тупыя... Бог не даў ім анікроплі талентаў аніякіх і толькі,выбачай,сьмярдзяць дзе толькі могуць.
Вось я - пенсіянэр,клічуць Алег Буйніцкі.Я - ТУТ нарадзіўся, ТУТ жыву. Просты чалавек. І як пэнсіянэр "бегаю і коўзаюсь" у інтэрнэце,бо на "марафоны" моцаў няма.
А вось - "нешта", без імя, без Радзімы,няведама адкуль прывезены,як малпа (з Зімбабве можа? Тамацькі леппшыя "дружбакі" "нашага" жывуць...).
Вос я - на заслужанай (за 47 гадоў працы) пэнсіі. Магу Час свой туды-сюды класці
А гэтае "нешта" чаму? Таму, што плоцюць гэтанькаму "нешта-ніхто" за такую вось ягоную "працу". так і памрэ дзе-небудзь у канаве...

Каляіна на Калодзішчанскіх

Каляіна на Калодзішчанскіх могілках даўно зарэзерваваная для Буйніцкага і Ныркі. А ў літаратурнай каляіне яны ўвогуле - найгалоўнейшыя майстры-графаманы, непераможныя апалагеты трасянкавай лухты; канкурэнтаў нямашака.

Пішыце, бездары, пішыце.
Людзей вакол сябе смяшыце!
:-))))))))))))))))))))))

Дурань жа ты,прышлы

Дурань жа ты,прышлы "госць"... У ТУТэйшых месца для могілкі на Радзіме заўсёды "зарэзэрвавана". Мы,ТУтэйшыя,дзе папала, ў "трупны гамуз",не кладземся...
Нязручна нам сярод невядомых нам,можа і нядрэнных мярцвякоў... З кім жа пасля смяроты пагамоніш там, на велізарным кладбішчы,дзе нават вароны ня каркаюць?
Каля сваіх,дзеравенскіх.нам неяк спадручней. Ды й ведаць будзем,што аніякай "шаўцы" іам магілку не адвядуць! Што з цябе ўзяць,калі ні мазгоў,ні розуму. Бо адкуль Розум возьмецца,калі мазгоў нн маеш...

Выбачай,па-добраму крыху

Выбачай,па-добраму крыху спарадырую,а можа крышачку перакручу - бо у иншых бывае так:
=Абражаю цябе недарэчнасццю фразаў,
Забиваю цябе абыякавым нечым.
Паміж намі - каханне,ці,можа, - зараза?
Мы кахаем адзін аднаго,як калечым...

Алег, прывітанне! Мне вельмі

Алег, прывітанне! Мне вельмі прыемна, што мой верш выклікае жаданне пісаць пародыю. Гумар - выдатнае якасць. Дзякуй за ўвагу)))