Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я хацела ўбачыць анёла

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Я хацела ўбачыць анёла, Што за спінай нячутна стаіць, Усміхнецца, калі мне вясёла, Калі дрэнна, падкажа як жыць. Я хацела крануцца нябёсаў, Адшукаць між аблокаў той сад, Дзе складаюць гісторыі лёсаў І выконваюць Бога загад. Я хацела знайсці ўсе адказы На пытанні, што ў сэрцы жылі, Зразумець, як пазбегнуць адразу Крыўды, болю, што ёсць на зямлі. Я хацела сустрэць тыя вочы, Што паклічуць ісці за сабой, Асвятляючы шлях у цемры ночы, Тым, што у свецце завецца “любоў”. Я хацела, і тыя жаданні Ажылі быццам казкі вясны. “Разумееш, што гэта спатканне?” Я падумала: “Нейкі дзіўны.” Дробны дожджык так сыпаў упарта, Не жадаючы холад трываць, Ты з усмешкай сур’ёзна ці жартам Мне дазволіў руку патрымаць. Вечар скончыўся, час развітання... Немагчыма было адмаўляць, Што адказы на безліч пытанняў Позірк твой дапамог адшукаць. Я хацела ўбачыць анёла, Што за спінай нячутна стаіць, Усміхнецца, калі мне вясёла, Калі дрэнна, падкажа як жыць. Highsnobiety Style