Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дар'я Пісарык

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)
Не ведаю, куды іду: Мне незнаема сцежка гэта, Забыўшыся на боль,нуду, На момант стану я паэтам. Да неба просіцца душа, Яе стрымаць замкі не здольны, Яшчэ імгненне - і пажар Раздзьме ў сэрцы вецер вольны. Мяне пужае слова "смерць", Яно бы кропка замест коскі, І ўсе ж такі магу згарэць, Як патрабуе лес мой жорсткі. Я не шкадую ні аб чым, Мінулае ў снах губляю, І сярод безлічы прычын Адну - галоўную шукаю. Так вабіць неба далячынь, Вось голоуб белы сеў на дах, Не трэба словаў, памаўчы, Чытаю ўсе у тваіх вачах. Усе вырашыць адзіны крок, Я буду марыць, спадзявацца, Усміхаючыся ўсім здалек... А можа мне з табой застацца? Womens Bandeau


Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Вось патухла апошняя зорка, Час не здольны пакуль што стрымаць... Свет расчыніць магічныя створкі, Каб маглі новы дзень распачаць. Ён падорыць надзею на цуды, На вялікія справы натхніць, Ён пазбавіць ад болю і бруду І пра крыўду прымусіць забыць; Нагадае мне любага імя І пяшчоту яго цёплых рук, У свядомасці голас пакіне, Ад якога мацней сэрца стук. І за тое нябёсам удзячна, Што дазволена мне паспытаць, Смак вялікага самага шчасця - Па-сапраўднаму Сашу кахаць! Zoom Lebron XII 12


Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Я хацела ўбачыць анёла, Што за спінай нячутна стаіць, Усміхнецца, калі мне вясёла, Калі дрэнна, падкажа як жыць. Я хацела крануцца нябёсаў, Адшукаць між аблокаў той сад, Дзе складаюць гісторыі лёсаў І выконваюць Бога загад. Я хацела знайсці ўсе адказы На пытанні, што ў сэрцы жылі, Зразумець, як пазбегнуць адразу Крыўды, болю, што ёсць на зямлі. Я хацела сустрэць тыя вочы, Што паклічуць ісці за сабой, Асвятляючы шлях у цемры ночы, Тым, што у свецце завецца “любоў”. Я хацела, і тыя жаданні Ажылі быццам казкі вясны. “Разумееш, што гэта спатканне?” Я падумала: “Нейкі дзіўны.” Дробны дожджык так сыпаў упарта, Не жадаючы холад трываць, Ты з усмешкай сур’ёзна ці жартам Мне дазволіў руку патрымаць. Вечар скончыўся, час развітання... Немагчыма было адмаўляць, Што адказы на безліч пытанняў Позірк твой дапамог адшукаць. Я хацела ўбачыць анёла, Што за спінай нячутна стаіць, Усміхнецца, калі мне вясёла, Калі дрэнна, падкажа як жыць. Highsnobiety Style