Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я напісала б табе...

Сярэдняя: 4.1 (13 галасоў)

Я напісала б табе ўсе пралескі ўвесну,
Вывела б сонца ў нябёсах нясталай рукой,
І па суметах сняжынкам бы я балесна
Дзеля цябе вымалёўвала неспакой.
Я б напісала стосы з травой пажоўклай,
Лёгкі духмяны вянок на твае валасы,
Вербу з пухнатай прыгнутай крыху галоўкай,
Пошчак птушыны ды слуцкія паясы.
Я напісала б крыніцы і навальніцы,
Водар чаромхі, гронку арабін, бэз.
Усё, што пасля малітвы нам будзе сніцца,
Колкі бурштынавы і залаты агрэст.
І журавіны ў першае ліставеі,
На золкім золку світання як ззяе шаль,
Як у марозы чырвоны вагніска грэе,
Зёлкі гарбаты як пахнуць летам амаль.
Я напісала б табе Раство і Вялікдзень,
Пух тапаліны з дзіцячых тваіх алей.
Як хрыбусцяць старонкі, як ззяюць зарніцы,
Як ад усмешкі становіцца весялей.
Я напісала б табе на вакне карункі,
Поплаў, дзе купкі красак, мноства буслоў.
Жыта на скрыпцы зямной нацягнула б стрункі,
Я бы пісала, колькі ставала б слоў.
А не хапіла – выдумвала б іх па ходзе,
Душу пускала б коньмі ў святы мурог…
Усё бы пісала, што ты б для мяне знаходзіў,
Каб не паспеў напісаць усё гэта Бог.



Божухна!!! Сапраудны

Божухна!!! Сапраудны шэдэур....У Вас талент...Творчых поспехау !!!

Адзін з самых мілагучных,

Адзін з самых мілагучных, ўтрапёных , чулых вершаў што я чытаў у жыцці. Безумоўны шэдэўр, сапраўдная музыка душы. Я зайздрошчу таму, каму прысвечаны гэты верш. У вас можна закахацца за адзін гэты прасякнуты каханнем і пачуццямі твор. (Гардзіёнак Васіль)

Дзякуй Вам, спадар Васіль!

Дзякуй Вам, спадар Васіль!