Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я не люблю няпраўду

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Я не люблю няпраўду – не няправых
Яны ў яе руках як інструмент
Ім дадзеная быццам для забавы
Сваім мячом іх мусіць знішчыць ўшчэнт.
Я не люблю няпраўду ў вуснах кволых
Яна страшней за тысячы другіх
Яна ірве як сотні рук шалёных
І душу можа знішчыць у адзін міг.
Я не люблю няпраўду, хай навісне
Яна крывавым ценем нада мной
Я буду быццам камень непахісны
Стаяць з высока ўзнятай галавой.



За тэму Вам, паважаны аўтар,

За тэму Вам, паважаны аўтар, выдатна

дэвiз!

дэвiз!