Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я не паэт

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Я не паэт У літаральным сэнсе слова, І хлеба з гэтага не ем. Але ж бывае, Што прарвецца рыфмай мова, І выдаюцца вершы,як бы з ЭВМ. Націснуў кнопку – “шчоўк” – і ўсё гатова: Душа пяе і просіцца ў палёт, Я фастрыгую шчыльна к слову слова, І што з таго,хто я: Паэт ці рыфмаплёт?! У гэты час,здаецца,мне ўсё роўна, Што з-пад пяра ідзе: Ці ямб які,ці то харэй. Ужо пасля Я адшліфую ўсё змястоўна, А зараз – Мне бы думку запісаць скарэй! -Дык што,сяброўка? Націскай на кнопку! І выдам я,-запал мой не тушы!- Няхай сабе Малы памер майго заробку, Але ж цябе люблю я ад усёй душы! Air Jordan XIII Slippers