Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я не валодаю мовай

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Я не валодаю мовай – Мова валодае мной. Чую, здаецца, па новай Гукаў абуджаных строй. Мова мяне вывучае: Хто я, чаму і куды? Сумнай усмешкай страчае Цераз бязмоўя гады. Нешта мяне падштурхнула, Нехта вядзе за руку. Роднае слова кранула, Каб апынуцца ў радку. Просіцца верш на паперу, Птушкаю б'ецца ў акне… Здолее мова, я веру Вывучыць зноўку мяне. 27.05.2015 Nike Sneakers