Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я ніколі цябе абдыму

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я ніколі не буду тваёй.
Гэта праўда. Так будзе.
Напэўна.
Мо так лепей. Не рушым спакой.
Ды навошта? Але ж і сумнеўна.
Я ніколі цябе абдыму.
Ты ніколі не зможаш напіцца;
Тваю ўнутранасць не зварушу.
А, хутчэй бы на гэта забыцца…
Ты вяртаешся кожнай зімой:
Ненадоўга – абы ўзбударажыць.
Запаветны матыў. Не мой.
Давялося граць у гэтым спектаклі.
Мы разыйдземся, кожнаму свой.
Табе іншая дзеўчына. Іншы мужчына.
Не губляюсь ў табе з галавой.
Прамяняю цябе. Вось прычына.

Мо я жорсткая крыху, скажы?
Ты не скажаш. Не можаш. Не цягне.
Замятаюць у загрывак снягі.
Наступаю на іншыя граблі.
Мне балюча? – Ды не.
Я цябе перагнала ў натхненне.
Ты мне трэба быў у гэтым жыцці;
Катэгорыя далей – “забвенне”.
Ад цябе.
Я да краю паўнютка любові.
Захацеў бы – усю б распляскала.
Аддала б табе. Без болю й крыві…
----
Мяне маці ў калысцы люляла.
Пэўна, там перадала любоў -
Каб у сабе яе Вечна насіла.
Я знайду цябе потым ізноў.
Я ж нічога ў цябе не прасіла…
І пяшчоту не кожнаму дам;
Толькі тому, хто стане мне Богам.
Другім. Першым пасля.
Потым дзецям сваім перадам.
Будуць ведаць, як маці…
М, Любіла

------
Гэта нават цікава, быць заўжды не тваёй;