Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я прашу – не паліце вы смецце

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Я прашу – не паліце вы смецце
Каля вёсачкі роднай маёй
Я такога не бачыў у свеце
А пабачыў ў старонцы сваёй

Дзе калісьці грыбы мы збіралі
Дзе шумеў саснячок малады
Дзе ў дзіцячыя гульні гулялі
Зараз сцелецца жудасны дым

Дзе сунічны й чаборавы водар
У паветры заўсёды стаяў
Нехта руку падняў на прыроду
Нехта смецце паліць загадаў

Не паліце – крычу ўва весь голас
Грэх на душу і так вы ўзялі
Хай ізнову падымецца колас
Ад знявечанай гэтай зямлі

Не паліце – пабойцеся Бога
Не схаваецесь вы ад яго
Я прытулку не маю другога
А каб меў – не пакінуў б свайго



О-ё-ёЙ! Загарэлася хата

О-ё-ёЙ! Загарэлася хата аж!
Ой, ратуйце-ка, людцы мае!
Тут у Брыля (ды і не Янкі жэ!)
Некый дывный задымленый лес!

Не! Ныек ны палітэ вуж смітьте!
Хай гные гынды во оно лепш.
Бо так дэся сказаў ля нас жыдкасьць.
А я веру яму, як сабе й.

Да!.. Садка гындэ палым мы фсэ.
Хай ліпш мусор вывозять вам в пэйс.