Я такім стаў, як быў —
не такім, як усе…
Не, цябе не забыў —
забываю пакуль, пакрысе…
Незагойных шмат ран,
незагойных стабільна.
Чым жылі мы — падман,
хай гучыць нецывільна…
На дварэ вунь зноў восень —
хіба гэта навіна? —
аб табе штосьці просіць:
быць забытай павінна!