Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я ўслаўляю жанчын.

Яшчэ не ацэнена
Я ЎСЛАЎЛЯЮ ЖАНЧЫН. Дзень жанчын запрашае мяне да пяра, Напісаць дыфірамб. І папера гатова. Гэта значыць, сяброўкі,- прыйшла зноў пара Для майго паэтычнага слова. Я магу ўспамінаць пацалункі ў цішы І чаканні каханай... Паслухай! - Лепш я тут напішу пра парывы душы І пра тое, што сэрцам падслухаў. Кожны з нас, маладых і дарослых, мужчын Адчуваў у жыцці Вашу ласку, Меў нагоды і колькі сапраўдных прычын, Каб назваць Вас Багіняй і Казкай. Вы нясеце ў сабе дабрабыт і пакой, У вачах Вашых свеціцца сонца. Прыгажосць Ваша кліча, вядзе за сабой, Вымагае любіць, шанаваць Вас бясконца. Нараджаеце нам Вы дачок і сыноў, Вашы мудрыя планы сямействы трымаюць. І ў дзень Вашага Свята сваім вершам ізноў Я ўслаўляю жанчын! Хай збываецца ўсё. што яны загадаюць! 2015, сакавік. Nike Air Penny 3