Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я ўжо ў казкі не веру...

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Я ўжо ў казкі не веру,
Прывідаў, русалак ды лешых няма.
Я ведаю, што цмок не вартуе князёўну,
А я не яна.

Я прачытала, што цудаў не бывае,
Што Дзед Мароз сапраўдны не жыве,
Я здагадалася, што Бабка Ёжка
Не лётае ў паветры на ступе.

Таксама няма ні пярэваратняў, ні вампіраў,
Начных крывасосаў-забойц,
Ведзьмы не ўладкоўваюць шабашы
На Лысай гарэ ў Святую ноч.

Атрымалася, што жыццё не такое цікавае,
Як пяюць пра яго гусляры,
Што легенды — гэта тыя ж казкі,
Толькі прыдумалі іх махляры.

Апынулася я ў свеце нудным ды сумным,
Дзе ўсё жыццё — эпапея-раман,
У якім тысячы герояў шукаюць,
Але не знаходзяць падман.



Ты сапраўды ўжо не верыш, Што

Ты сапраўды ўжо не верыш,
Што цмок на варце ля цябе?
Што ён заслона ўсяму свету,
Які магчымы толькі ў сне?

Няма ні цудаў, ні спагады,
Ні дапамогі тым, хто спіць?
Прачніся, Вера! Дала маху.
Не годна зранку гэтак ныць.

Ты Вераніка(!) ў чыстым полі!
Валошка, што нясе блакіт!
Князёўна, з вершамі на мове,
З якой і слуп, як аксаміт.

Не пакідай ступні на ніке,
І перамогі не згубіць!
Дапамажы ва ўсходзе жыту.
Магчыма зерня здольны жыць!
.
Франак

Я ведаю, Франак, што цмокі

Я ведаю, Франак, што цмокі жылі,
Але забівалі яны змагароў,
А ў КРАІНЕ ЦУДАЎ і цяпер
Рэкамі ліецца вояў кроў.

У казках усіх канец цудоўны,
Там дабро зло перамагае,
Там селянін выратуе князёўну,
За што палову княства атрымае.

Там смерць Здыхліка на дрэве вісіць,
Тім Баба Яга ў печы смажыцца,
Вада жывая можа жыццё вярнуць,
А супраць цара народ паўстаць адважыцца.

У КРАІНЕ ЦУДАЎ усё не так,
Таму я, Франак, у казкі не веру ды іх не чытаю,
Бо вось ужо сямнаццаць год
Знаходзіцца дзяржава ў стане адчаю....

Але я веру, што заквітнеюць валошкі,
Што сонейка ўзыйдзе і над намі,
Што жыта узыйдзе, зазелянее,
Што здабудзем волю мы самі!!!

Перахваліў, відаць,

Перахваліў, відаць, прабачце.
Вам больш да сэрцу супакой,
Як штыль, як звіслы ветразь мачты,
Ў крывавы колер згінуўшых сяброў.

Пунсовы колер ветразяў далёка.
На гарызонце кропачка адна,
Якая дзіркай чорнай стогне,
І забівае прагу да жыцця.

Я не згаджуся, Франак, з

Я не згаджуся, Франак, з вамі,
Таму што ў казках супакой,
А ў жыцці гараць пажары,
Ганяе вецер ветразь мой.

Б'ецца ён з бурай, знікае ў хвалях,
Але выплывае ізноў,
Бо ў сэрцы маім жывуць у згодзе
Вера ў будучыню, да краіны любоў.

Бывае. Так. Што

Бывае. Так. Што адбівацца.
Ужо. Не хочацца. Зусім...
Я з Вамі згодны пагаджацца.
Я Вам хлусіў...
І так усім...
х
(Аўтарства не падцьвержана)