Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я ведаю...

Яшчэ не ацэнена

Я ведаю:
Нядобрых моў няма,
У кожнай мілагучнасць ёсць і сіла,
Якая песняроў ускаласіла
І мудра зберагла,
Каб не скасіла
Іх не хлусня,
Ні слава,
Ні турма.

Я слаўлю мову,
Што яднання дар
Дала і акадэміку, і цеслю.
І ў думках нават я не перакрэслю
Чужую споведзь і чужую песню,
Якія зразумець мне лёс не даў.

Як самая дакладная з навук,
Нам мова праз стагоддзі захавала
Пах палыну,
І тонкі звон метала,
Арліны клёкат,
Гулкі гул абвала –
Усё, што пераліта ў кожны гук.

І правіла прыдумалі не мы,
Што там,
Дзе не шануюць роднай мовы,
Мялеюць рэкі,
Нішчацца дубровы,
Каля магілак пасвяцца каровы,
Народ там мёртвы,
А той край – нямы.
Быць у пустэльні не жадаю я.
І не хачу я мець сяброў бязмоўных,
Бо на зямлі ў нас столькі моў чароўных,
Малення поўных
І здзіўлення поўных,
Усіх пявучых
І ўсіх − галоўных.
І толькі так −
Як роўная між роўных −
Жыць можа мова родная мая.



Напэўна адзін з самых шчырых

Напэўна адзін з самых шчырых вершаў пра мову. Шкада, што ў школе яго не вывучаюць. Было б паболей беларусаў.

СОТКУ, ды з

СОТКУ, ды з гакам.
++++++++++++++++++++++*

Каб я раней чытаў такія словы,
А не калі пачуў пра юбілей,
Дык не пакінў рускай мовы,
Бо я размовы вёў на ей.

Я ашалеў бы ад твайго нахабства,
Пачаў шукаць у іншых мовах цвік,
Хаця б у чымсці здолным параўнацца
З грунтоўным поглядам на лік.

Калі Вам трошкі не хапае,
Калі ёсць дзевяць - адзін дзесць,
Радкоў на дзевяць толькі маеш,
Дык трэба разам сем і шэсць!!!

Няхай і будзе пераборам.
Няхай і будзе дваццаць два!!!
Каб нарадзілася ўзорам
У васемнаццаць наша Я.

З усім мінулым разам -сорак!
Наш лёс усім, як SOS-на зрок!
Калі губляеш сваю мову,
Дык будзе разам Бог і чорт!

Тры чвэрці Вашага стагоддзя
Прайшлі паблізу, надта і нідзе.
(Каб толькі вельмі не нашкодзіць.)
Радкоў на двацаць толькі здольны шчэ.