Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Я вярнуся

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Мяне не клічуць, я прыходжу так, Складаю словы, адымаю смутак. Я дум, табой народжаных, мастак, Я спрэчка ад любой гадзіны сутак. Я першы шпак, што ўзняўся на крыло, Я музыка, якая грае гучна, Я сонечнае цёплае святло – Са мною лёгка, весела і зручна. Шукай мяне ва ўласных каранях, У вёсках, дзе бацькі хадзілі ў школу. Я - твой надзейны шчыт, твая браня, Я - паравоз, што захапіў Міколу. Я нешта тое, што заўжды з табой, Але чаго табе так не хапала: Я - голас, што не знаецца з журбой, Я - мова, на якой пісаў Купала. Махнач С.Ю. 19.02.2014 ADIDAS