Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Яблыня

Сярэдняя: 3.2 (10 галасоў)

Пад выгнутым дахам нябёсаў
Шурпатая і нязграбная
Засталася старая яблыня
На ўскрайку засыпанай вёскі.

Шпакоўняй, прыкручанай дротам,
Пад працяглыя спевы птахі
Назірае яна за шляхам,
Што заснуў пад трухлявым плотам.

Бядуе ў ружовым квітненні,
Узмахвае ветру ў адчаі:
Малых яна не прыкмячае
Сярод цішыні, запусцення.

Тых “дзетак” ссівелі ўжо скроні,
Ды толькі яблыньцы марыцца:
Яблыкі светлаю раніцай
Ляжаць на маленькіх далонях…