Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яе імем

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Вандруюць па свеце тайфуны-буры, і кожная — з імем жанчыны: «Аліса», «Вікторыя», «Грэта», «Лавура»» а следам — патоп, руіны. Знясілена хіляцца пальмы й сосны над змоўклай красой зламанай; калісь, мусіць, нейкі сіноптык злосны даў буры імя каханай. Яна, пэўна, ў скрусе яго згінала, прайшлася па ім стыхіяй... Няхай жа мяне абміне навала, маланкі яе сляпыя. Яна набліжаецца ў сінім флёры, тугія чуваць павевы; няхай не крануцца яе віхоры знямоглага ў бурах дрэва. Здалёк зіхаціць навальнічнай хусткай, — мінае з маланкамі ўсімі... Спакойныя, ціхія дні са смуткам яе назаву я імем.Mens Footwear Online