Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Русецкі

rusecki.jpg
Нарадзіўся 4 снежня 1912 года ў сяле Студзянец Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Сапраўднае прозвішча - Бурдзялёў. Пасля заканчэння Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута (1935) працаваў ва ўпраўленні саўгасаў у Мінусінску, у бактэрыялагічыых лабараторыях Масквы і Мінска. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 года доўгі час працаваў літаратурным кансультантам СП БССР (1947-1952, 1960-1967), у часопісе «Беларусь» быў загадчыкам аддзела публіцыстыкі і рэдактарам аддзела культуры і літаратуры (1952-1960), а ў часопісе «Полымя» — намеснікам галоўнага рэдактара (1967-1973). Працаваў старшым рэдактарам рэдакцыі часопіса «Беларусь» (1973-1980). З першымі вершамі ў друку выступіў у 1935 годзе. Выдаў зборнікі паэзіі «У заўтрашні свет» (1951), «Святло акон тваіх» (1959), «Усход і захад» (1962), «Яго вялікасць» (1965), «Служба святла» (1967), «Вершы і паэма» (1969), «Зямля гаворыць зорам» (паэмы і вершы, 1971), «Два колеры жыцця» (1973), «Позірк» (1977), «Паэмы» (1979), «Крокі сэрца» (1980), «Хвала жыццю» (1987) і іншыя. У 1982 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. За кнігу вершаў «Крокі сэрца» прысуджана Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова ў 1981 годзе. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Air Jordan XIII 13 Shoes


Сярэдняя: 3.9 (14 галасоў)
Восені чырвоныя званы зазванілі сумна і ўрачыста, паляцелі ў подыху зямным карагоды гукаў медналістых. Плаўны звон, меланхалічны звон, сцежка гаем, гаем, а ці садам — трапяткая кінастужка згадак: словы й цені, цені даўніх дзён. He цяплом, не хваляваннем мілым — жальбай страты кратаюць яны: ах, па кім заўчасна адзванілі жоўтыя, чырвоныя званы.adidas Ultra Boost kaufen


Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
А няўжо было ўсё гэта з намі? Даўнімі цяпер здаюцца снамі лапці, хлеб з мякінай — гэта факт, камсамол, калгасны ток, рабфак, пяцігодак домны — ставім самі... Мірнай працы мары не збыліся, дзе і колькі нас палегла тысяч? Снег, зямля ў крыві, трава ў крыві; ад бамбёжак да атак — жыві, сябруку акопнаму ўсміхніся! Перамогі дым задужа горкі; дым зямлянак і руін узгоркі, горад паўставаў на мазалях, прарастала коласам зямля, творчай думкі ўзлёт — касмічнай зоркай. Гэта ўсё было, бясспрэчна, з намі, — аж на сэрцах сведчыцца рубцамі і падзякі словам іншы раз; так было... Мо будуць помніць нас маладая песня, зерне й камень.Nike Fashion


Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Будзь слаўны дзень, шчаслівы міг, калі душой пачуў, не вухам, як узвышае, настае славутая свабода духу. Узросту высь, натуры высь, а ці штуршок якісьці зруху дзяржаўнай сілы з глыбіні — адчутая свабода духу? Сябе відаць сярод усіх, ты жыў — не жыў, хадзіў па кругу? Зеніт, і дол, і далягляд свабоднаму даступны духу. He ўнізяць подласць, пошлы страх, брыдкая быту заваруха; і толькі сонца над табой — бязмежная свабода духу. Калі б і дзе што б ні рабіў пяром, камп'ютэрам ці плугам, — і радасць працы й поспех, плён — зазнаная свабода духу. I першае, што зычу я цяпер таварышу і другу: няхай жыве, заўжды жыве жаданая свабода духу!SNEAKERS