Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне...

Сярэдняя: 4.5 (33 галасоў)

Як хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне,
У той водсвет маланак, пад гулкi захлёбiсты лiвень,
У той водар садоў, да лiсцiнак абмытых i вычышчаных,
У абдымкi тых рук, i даверлiвых i палахлiвых!

Не, не сцiхлi ў душы навальнiцы далёкай грымоты,
I не звянула ўсё, што з такiмi пакутамi выпешчана...
О, каб ведала ты, як хвiлiнаю горкай самоты
Зноў хачу я вярнуцца ў той вечар лiпнёвы на Вiцебшчыне!



Цудоўны лірычны верш.

Цудоўны лірычны верш. Прысечаны ён спадарожніцы жыцця паэта Ніне Іванаўне Гілевіч.
На жаль яе некалькі гадоў таму не стала. Цяжкая хвароба забрала Ніну Іванаўну. Сваёй Музе Н.Гілевіч прысвяціў многа вершаў. Напрыклад, "Згадка пра паланез", "Дзіўнае штось" і інш. 2 чэрвеня 2011 года ёй споўнілася б 80 гадоў. Ніна Іванаўна таленавіты мовазнаўца, педагог, асветнік, працавала ў БДУ.
Тамара Аўсяннікава