Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як па небе

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)
Як па небе высокім, па небачку Плылі караблі, ды з Поўначы, З белых ветразяў шэрань сеялася, Люты сівер з-пад крылаў веяўся. А унізе луналі сцярвятнікі, Над спажывай, паганыя, з клёкатам -- Расхіналіся дзюбы смуродныя, Лезлі з глотак гадзюкі чорныя. А па беднай зямельцы, па спаленай, Здратаванай, крывёю напоенай, Ціха крочыла Маці Божая, Ў вышыванай кашулі ды хустачцы. Басанож па гарачым попеле Йшла Марыя, кашулю крывавячы, Паміж мёртвымі, закатаванымі Йшла у скрусе і горка плакала Над забітымі І над забойцамі -- І сцярвятнікі ў пыл рассыпаліся... Nike Business