Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Як пазнаць?

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)
Як пазнаць? Ідзем мы праз свой лёс, Нібы праз лес дрымучы, Без сцежак і дарог Неведама куды. Сцякаюць ручаі: Атрутны і гаючы... Вось толькі, як пазнаць? Адкуль набраць вады? Падсцерагае звер Вялікі, невялічкі, І не разгледзець нам Ні погляд, ні памер... Вось толькі, як пазнаць Драпежнікавы звычкі, Каб потым прыручыць І ён змяніў намер? Расце так многа дрэў З ігліцамі і лісцем, Вялікіх і малых, Дзе можна адпачыць... Вось толькі, як пазнаць? Каля якога выйсце? З дрымучасці на свет, Каб было лепей жыць. © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016 Свидетельство о публикации №116061204191Air Max 1 Ultra Essential