Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Усё будзе добра!

Сярэдняя: 4 (1 голас)

"Ўсё будзе добра!" —

лепшая замова
"на ўсе случАі" — кожнаму. Хаця...
адзіны сказ — "на шчасцейка"
падкова—
не гарантуе поўную ахову
ад неспадзеваў крохкага жыцця.

"Ўсё будзе добра!"

Трэба ў гэта верыць
і ўсё, што маеш, з радасцю прымаць.
І хібы іншых мераць той жа мерай,
што і свае, не множачы на тэрра,—
і з неба ліўнем ліне дабрадаць.

Ўсё будзе добра!

З яўнай перавагай
дабра над злом — паўсюдна, анягож.
Аднак усё, што ўзважваеш на вагах,
І нават тое, што і праўда — блага,
раўнай з дабром, кажы: "Хаця б не
горш!"

Ўсё будзе добра!

Беды і хваробы
таксама маюць парасткі дабра.
Боль і туга, зміраючы "вантробы",
фармуе з тла духоўную асобу—
з раба страсцей — рупліўца-святара.

Ўсё будзе добра!

Сябра-дабрадзею!
Гані сумневы ўласныя — найперш!
Усё магчыма з верай і надзеяй.
А як душа і цела маладзее
калі з любоўю ў сэрцайку жывеш!

Ўсё будзе добра!

Час не ўдасканалю.
Бо, пэўна, тое знае толькі Бог.
А нам — усім, каго сюды даслалі,
як простым вучням з'яўленых рэалій,
любы іспыт — каштоўны, як урок.

Ўсё будзе добра!

Быць такім павінна!
Бо так Зямлёй кіруе наш Тварэц,
што ўсіх магчымых лёсаў пуцявіны
заўсёды йдуць да страчанай Радзімы,
і нават плоці згуба — не канец.

7.07.2014