Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ялінка

Яшчэ не ацэнена

Заззяла агнямі Ялінка –
у снежні дажджлівым хвілінка,
каб верыць каляднаму цуду,
што шчасце з’яўляецца з бруду,
што мір нараджаюць гарматы,
што людзі выходзяць з-за кратаў,
каханне – дае прадаўжэнне,
даруем Сусвету старэнне –
і ў гэтых святочных абдымках
заззяла агнямі Ялінка.