Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яня

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Толькі сонейка раніцай ўстане,
З ім квяточны дыван пад сасной,
Ўжо бяжыць трохгадовая Яня
Адзінютка,сцяжынкай лясной.

Маці з бацькай у высылцы дзесьці,
А яна засталася адна.
Там паспаць ёй дадуць,тут – паесці,
Бо гадуе дзяўчынку вайна.

І бядуе гарота,дзіцяці,
У турботным,урывістым сне
Ёй,малой,прыгадаецца маці
Ў той шчаслівай, дзіцячай вясне.

І хварэючы,з рана да рана,
Ўсё шаптала скрозь слёзы,ў журбе
“Ты мяне вось пакінула,мама,
Зараз я пакідаю цябе”

Толькі сонейка раніцай ўстане,
А у цёплай зямлі пад сасной
Ціха спіць трохгадовая Яня,
Ля зарослай сцяжынкі лясной…