Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яшчэ адна вясна

Сярэдняя: 4 (11 галасоў)

Яшчэ адна вясна

…яшчэ адна вясна
прыносіць яшчэ адну надзею
на тое
што жыццё распусціцца
быццам першая пралеска
што расстане сэрца
быццам лядзяш
пад ласкавымі промнямі
красавіцкага сонца…

…яшчэ адна надзея
прыносіць яшчэ адно спадзяванне
на тое
што непатрэбнымі стануць доказы
няспынныя доказы таго
што патрэбен ты
што патрэбна яшчэ адна вясна
што патрэбна яшчэ адна надзея….

…яшчэ адно спадзяванне
прыносіць яшчэ адзін успамін
млявы ўспамін таго
што знішчыла красавіцкае сонца
што народжвала надзею
што абнадзейвала спадзяванні
што забрала яшчэ адна вясна….