Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яшчэ паспею

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Яшчэ паспею Жыццё здавалася бясконцым, Калі была яшчэ падлеткам І не хавалі хмары сонца Тады над вёскай і палеткам. А час вірліваю ракою Усё ад берага адносіў. Гады прабеглі талакою, І хутка на парозе восень. Пара падлічваць пражытое І азірнуцца-аглядзецца: Зрабіла нешта мо не тое? Параніла камусьці сэрца? Ды, спадзяюся, што палову Свайго жыцця ў запасе маю І, як гаючую замову, Яшчэ паспею—паўтараю. 1999 г. Air Max 90 YEEZY 2 SP