Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

разважанне

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)
Мая воля - мая зброя. Я нязломная сцяна. Калі ціснуць, як спружына я упарцей удвая. Мае веды - мае лекі супраць болю і пакут. Пахавалiсь небяспекі ад мяне ў далёкі кут. Мае дзеці - мая радасць мая злосць, мая турба. Пазабыўся я пра старасць побач з гэтымі двума. маё сэрца - мае спевы, кліч крыві, гуллiвы гук. У ім «кіношныя» матывы, цяплыня ласкавых рук.Nike Air Max 270


Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)
Калейдаскопамі гісторыі, шляхоў гербамі, Нібыта дух блакітнавокі, страчана-арыйскі, Палілог стагоддзяў, быццам невярбальны, Аб сканчэнні свету цёмнай марай. Ён безлітасна стары. Гербырый. Глянуць бы на свет праз вочы серба. Не святло ад сонца – ад цяпла Марыі Маці Боскай. Былое былым пакарылі. Нечым душу жадае азарыць. Мабыць, «Азарэннямі» Рэмбо Арцюра? Дзесці і пярсідскі Дарый… Вось які… бы зацямнённы хмарай. За здрадай Зеўса сэрца Геры. За сэрцам Кая катаванні Герды. Чыім жа богам пакараны і ракламу тварам створыць. Дух узнёслы Гукам арый, Між блакітных поізрк кары… З Апалонам была Гіпербарэя – Адказ дэльфійскага аракулу. Птушкі адшукаюць вырай. Ён не шукае. Ён адвечны. Не згарыць у пажары, Як іспанец, крывёю на карыдзе. Толькі ён павольны. Вельмі стары. Морам трызніць дэльфінарый. і як павольная жыцця гіпербала Грахі даруюць святары.Nike


Сярэдняя: 3 (4 галасоў)
Я так люблю ляцець ўніз. У соты раз. Яшчэ. На біс. І колькі ні губляла рыс І позіркаў вачэй, актрыс ? Я не скажу табе наўмыс… Мой розум сам сябе загрыз. Кранае летуценні фрыз, І я лячу. Уніз, уніз. Падлогу дрэнна адчуваць. Я не крычу, каго мне зваць? Чаму ўсё дрэнна і дарма? І я лячу. Ужо з ірва. Чаму ня збегчы ад сябе? Ды што параіць зможаш мне? Аб чым пытаць, аб чым маліць? Сустрэну. Толькі б пераплыць. Да Д’ябла Бога! Твар адзін Стварыў людзей па тыпу він: Жыццё мінае за жыццём – Бліжэй з сваім мы адкрыццём. Свет – пограб. Чалавек не раб. Ля падзямелля многа жаб. Анёлам зваць ці зваць чарцём? Дазволіш ноччу, потым днём… Зацягне твань гэтай зямлі, І зоркі так цягнуць маглі. Мы ўсе з вады. Вада з чаго? Як добра ведаць аш два о … Душа як сок ці як дурман? Але лепш верыць у свой зман. Я так люблю : ляцець уверх, І гэта мой вялікі грэх. Яго не хочуць дараваць – Не загадаць. Ад іх чакаць? Але калі даруюць мне, То святкаваць буду ў віне. Як пробка, палячу ўверх, Далей самых высокіх стрэх. Буду пьяная ў жарт і сьмех. Во будзе мне : ляцець уверх! Adidas


Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Дагарае маўклівасць сутоння. Сотні знічак плануюць вандроўку. Мой рамантык сабраўся ў пагоню, Атрымаўшы начную пуцёўку. Мой рамантык паправіў каўнер, Узяў у рукі іскрысты ліхтар, Пабяжаў ў сузорны аер, Да ракі, дзе трымціць ясакар. Сеў ён у засені на зарэччы, Праганяе зацяты боль. Успамінае, як на сустрэчы... Ён збіраў пазалетась куколь. Як рунела штодзённа пяшчота З запавелым заранкам жыцця, Як хацеў пачуць адзіноту І хадзіў па шляхах забыцця. Як ірвалася птушкай натхненне, А трымалі зямныя рукі. Як зімоў у начным трызненні Маляваў на душы карункі. Аксамітнае неба іскрыцца, Узрушае прасторы душы. Можа гэта рамантыку сніцца Над ярмом звар'яцелай цішы? Air Presto Flyknit Ultra