Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.
"Здароў, марозны, звонкі
"Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!"
- Холадна, цяжка, але неяк трэба ўсёж-ткі жыць.
"Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег."
Пыл не засьцілае вочы, не збівае з ног. Трымаемся ж! І куды ні накіруешся - аднолькава і добра і дрэнна, але лепш, чым спыніцца і змерзнуць.
"Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць."
Наперадзе ёсць хаця б лес, у якім так ці інакш знойдзеш як сагрэцца, а ў полі нават зоркі змерзнуць. Мэта ёсць!
"Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў."
Нават месяц трошкі падобным на сонца з боку мэты выглядае, і нават, як цыганка нагадвае аб лепшай будучыні ў гэтым накірунку і па цеплыне на душы, ды і па нечым матэрыяльным безумоўна.
"Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець."
Ну, а ўжо калі вызначыўся з накірункам як след, дык і сам сабе аванс выдай:
-матэрыяльна-медны, замест срэбранага за тое, што нарэшце вызначыўся
- душэўна-вясёлка-вясёлы, рытмічны з запасам, каб нават потым і без "акамулятараў" рухацца.)
І наваколле абавязкова падтрымае. І звонку, і знутры.)
Ой занятая, занятая моладзь.) Калі б такі ж не быў у свой час, дык не пісаў бы гэты падрабязны водгук пад заказ.)
Кто нибудь напиши водгук
Кто нибудь напиши водгук нормальный. Мне надо сдать)