Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З кнігамі Васіля Быкава

Сярэдняя: 4.2 (39 галасоў)

Як доўжыцца грымотная дарога
Паміж крыжоў і спапялёных хат.
Яшчэ й дасюль гукае Вас трывога,
Таварыш маладзенькі лейтэнант.

Там небасхіл гарыць і не згарае,
Там дым яшчэ смярдзючы не апоўз.
І кіпцюры растуць у воўчай зграі,
І дыбіцца на шэрых крысах поўсць.

Ізноў туды - нібы душу на плаху?
І зноў туды - да самых горкіх страт?
Там дзень і ноч змяшаліся ад жаху,
Таварыш пасівелы лейтэнант.

Як час ідзе...А бомбы зноў ірвуцца,
Шалее свет на грані закрыцця.
І кожны раз - пайсці, як не вярнуцца,
І кожны раз - вяртацца з небыцця.

Ці не таму і не маўчыць сумленне,
І пішацца не проза, а дыктант.
...Схіляюцца ў пашане пакаленні
Прад Вашым мужным лёсам, Лейтэнант.