Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З кожнай новай сустрэчай цяжэе чаканьне наступнай...

Сярэдняя: 4.6 (13 галасоў)

З кожнай новай сустрэчай цяжэе чаканьне наступнай,
і зусім недарэчны стаецца адлегласьці сум,
кожнай новаю ночай сон болей і болей пакутны,
і ня выцягнеш болей сябе з віру чорнага дум.

Кожны новы цягнік пнецца ўпэўненна зноўку наперад,
вось шчэ трыста кілёмэтраў ляжа ахвярай тугі,
кожным новым сьвітаньнем сябе забіваю, напэўна.
ды ад гэтага штось не стаюцца бліжэй берагі.

Кожным новым уздыхам вітаю зноў мару сьвятую,
што адлегласьці рынуць ў бязмоцнасьці - троху яшчэ,
кожным новым лістом усё болей сябе я катую,
і ўсё болей марудна жыцьцё па дарозе цячэ.

З кожным новым "кахаю" ў нязьлічаных нашых размовах
ўсё бліжэй і радней ўкараняесься ў сэрца маё,
з кожным шпацырам новым па ведамых здаўна шчэ сховах,
адзначаю, што более значак ў мяне на палёх.

З кожнай новаю рыфмай ў бязьмежжы папернага неба
палымнее мацней на вуснох боль чарнільных радкоў,
З кожным новым узмахам ўсё далей унізе дзесь глеба,
і пазбыцца ня хочацца ўжо гэтых крылаў-акоў.



Для рускамоўных вершаў ёсць

Для рускамоўных вершаў ёсць іншыя сайты. А гэты бяссэнсны твор - увогуле на трасянцы. Навошта такое друкаваць?

Файны верш. Шчыра і балюча.

Файны верш. Шчыра і балюча.

з Анелькай не магу суглассе

з Анелькай не магу суглассе мець,
бо, Верш, на нашай мове,- гэта подых лёгкі,
чытаючы яго, нас цягне нават пець,
і узлятаць высока...
***
таму,Анелька,думай...
А тое, што ты назвала "файным", цяжкае,як кола ў гліністай каляі...

з Анелькай не магу суглассе

з Анелькай не магу суглассе мець,
бо, Верш, на нашай мове,- гэта подых лёгкі,
чытаючы яго, нас цягне нават пець,
і узлятаць высока...
***
таму,Анелька,думай...
А тое, што ты назвала "файным", цяжкае,як кола ў гліністай каляі...

Я - не Анелька, і не трэба

Я - не Анелька, і не трэба тут "тыкаць". Вашае меркаванне мяне абсалютна не цікавіць. Вы ўвогуле ХТО, каб выносіць прысуды? Ці проста ад дурноты рабіць няма чаго?

А чаго ТУТ, у мяне на "хаце",

А чаго ТУТ, у мяне на "хаце", збіраюцца нейкія дуркаватыя?
Я ж бачу, чалавек піша: "Алелька, Вс, 03/31/2013 - 18:38".
Ня ведаў імя такога, Алелька, не сустракаў. Падумаў, што не на тую клавішку чалавек
націснуў... Ды й давай размаўляць з АНЕЛЬКАЙ.
А табе,АЛЕЛЬКА,я не "меркаванне" выдаваў,а "экспромт". Гэта - раз.
А калі цябе не цікавіць тое, што я выказаў, дык чаго тады ты (якога роду АЛЕЛЬКА ня ведаю,ці мужчынскага... ці жаночага... ці дзіцячага... ці дзявочага...) так уз'ерапені(ўся),ці (лася)? Не цікавіць, дык і прапусці міма вачэй. Гэта - два.
А я не "ХТО", а месцячковы, Алег Буйніцкі. Я ж ніколі не хаваюся за мянухі-клікухі.

Усё ясна. Чарговы звар'яцелы

Усё ясна. Чарговы звар'яцелы троль. І да таго ж хам. Таму - больш не варты ўвагі.

Я ж і кажу, і табе, тролль

Я ж і кажу, і табе, тролль "Алелька", і іншым тролям "госьцікі":
-Гэта вы ТУТ, на Радзіме Маёй вар'яты.Не знічтожыць табе троль Мову нашу.
А я - ТУТэйшы. І анічога ўжо не зрабіць вам,троллі з Творамі маімі,бо разышліся яны па Сьвету,і чытачоў у мяне тысячы, і мне добра на душы,што вершы на мове маёй чытаюць на ўсім прасторы былога СССР.
А колькі чалавек прачытае той,ці іншы "камэнт" твой, Тролль? Ну,я,каб пасцябацца ...