Новы год.
Што такое Новы год? –
сяброўскае спатканнне,
І паступовы пераход
вячэры у сняданне.
Што падарыць.
-Дарыць табе на Новы год што,дарагая?
-Ой,мілы,нават і не знаю...
-Ну добра,думай – маеш розум.
Даю табе яшчэ гадок на роздум.
Тэлефонны званок.
-Сябры,пра свята не забылі?
К нам Новы год ужо падходзіць.
Што вы рашылі?
-Няхай прыходзіць!
Запрашэнне.
-Мы ў госці запрашаем Вас
На Новы год прыйсці да нас.
-Не зможам мы у гэты раз.
-Як міла чуць нам Ваш адказ...