Не верыцца.
-А Дзед Мароз,ён ці сапраўдны?
Цвярозы,ветлівы і спраўны...
***
За навагоднім сталом.
-Чаму ты вочы закрываеш,
Калі кілішак выпіваеш?
-Я жонцы абяцаў пры ўсім народзе
Зусім не заглядаць у чарку ў новым годзе.
***
Пасля навагодняга застолля.
-Жанчына!
Вы не маглі бы паказаць дарогу мне дадому?
-Магу...
-А дзе мой дом,адкуль спадарыні вядома –
Напэўна,з Вамі мы знаёмы?
-Здурнеў ты мусіць? Во дае:
І жонку ўжо не пазнае!
***
1 студзеня.Званок.
-Салют,сяброўка, з Новым годам!
А як ты свята правяла?
-Па звычцы ў ложку я была.
-І шмат было народу?