Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

З ЮБiЛЕЕМ!...

Яшчэ не ацэнена

Антанiне Трацэўскай
Зноў – вясна!..
Дык як пры гэтым
У душы не быць паэтам?..
Калi ў квеценi сады –
Кожны сэрцам малады!..

Май паслаў i мне натхненне,
Каб у Ваш дзень нараджэння,
У святочны юбiлей –
Пажадаць мог Вам – далей
Жыць i радавацца небу,
Сонцу, кветкам i нашчадкам…
(Усяму, ў чым ёсць патрэба)
Жыць у шчасцi i ў дастатку!

Быць прывабнай, быць прыгожай,
Дужай, слабай, – быць Жанчынай;
Хай тут Божа дапаможа,
Ну й, вядома ж, – Ваш мужчына!..

…Калектыў наш дружны, творчы,
Калi й сварымся – дык рэдка,
Сёння кажам Вам у вочы:
“ Класны ўсё-ткi ў нас дырэктар!..”

Цэнiм! Любiм! Разумеем!
i дзе трэба – падтрымаем.
А з нагоды юбiлею
Аднаго – дабра жадаем:
Заставацца, як вясною
Нашы ў квеценi сады!..
Быць руплiвай, маладою
Яшчэ доўгiя гады!..



Стихотворение понравилось!

Стихотворение понравилось!