Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

За кратамі

Яшчэ не ацэнена
За кратамі Памяці выдатнага паэта і камедыёграфа XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча У 1864-1865 гг. Дунін-Марцінкевіч сядзеў у менскай турме. За кратамі ён панікае. Як быў бы Марцінкевіч рады, каб на хвілінку пазнікалі турма, і камера, і краты! За кратамі свае малюнкі. За кратамі свая карціна. За кратамі – Няміга. Людзі спяшаюцца па ёй на рынак. Спяшаюцца адны ў галёшах, другія – у абутку голым. А на гары, над рынкам, плошча з палацам, цэрквамі, касцёлам. У храмах тых – абедні, месы. Ля храмаў – лужыны ды лісце. На плошчы – і тэатр, дзе п’есы Вінцэнта ставілі калісьці, дзе Марцінкевіч у спектаклях іграў, акцёр-камедыёграф. І перад ім карціна з даляў жыцця мільгнула метэорам. Карціна ў памяці мільгнула, дзе не ў турме ён, а ў тэатры, – і пазнікалі на мінуту турма, і камера, і краты. Nike Air Jordan 11Lab4 Retro 4 Patent Leather