Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

За пяці хвілін...

Яшчэ не ацэнена

Пакуль трымаўся незалежна ў часе
і часу новы не прабіў адлік,
пакуль з табой сустрэча не збылася,
я мог спакойна сесці на цягнік.

Памчаць, паехаць — клікала дарога.
Наведаць сябра, што мяне любіў,
Пайсці дамоў... Hi гэтага, ні тога
у момант той чамусьці не зрабіў.

Я мог у рай ці ў пекла акунуцца,
але сысці адсюль за тры вярсты...
Ну што мяне прымусіла вярнуцца
на тое месца, дзе стаяла ты?

Я да цябе зрабіў мо дзесяць крокаў.
I ў той жа міг з грудзей пачуўся стук,
што азначала: шчасце недалёка —
пара ўтрапення і пачатак мук.

Як адчыняе ўсе дарогі насцеж,
як весела са мной гуляе лёс,
нібы тыран — за пяць хвілін да шчасця,
як добры маг — за пяць хвілін да слёз...



Тронуло...

Тронуло...

Як добра тое, што магчымы

Як добра тое, што магчымы шанец
Знайсці, сустрэць і напаткаць!
Яшчэ пакінуць тое, што не вабіць,
І заставацца верыць і кахаць!

Бачна , што пісаў таленавіты

Бачна , што пісаў таленавіты чалавек, які і сам умее і можа добра пісаць) Цікава, мала зараз нас такіх вось)

Не. Гэта я пісаў.

Не.
Гэта я пісаў.

Хороший стих. А главное какой

Хороший стих. А главное какой смысл.

Аххх....

Цудоўны верш!!! Мне вельми спадабаўся!

Добры! Ах, кончАЮ...

Добры! Ах, кончАЮ...

Вы што???

Вы што???

Верш тема

Верш тема